На польска-ўкраінскай мяжы ў Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах узнікаюць прыёмныя пункты для ўцекачоў з Украіны, паведаміў у чацвер раніцай намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер, піша gazetaprawna.pl.
Віцэ-міністр нагадаў, што на выпадак наплыву людзей з Украіны ва ўмовах расійскай агрэсіі быў падрыхтаваны сцэнар, які вынікае з плана крызіснага кіравання. «З самай раніцы мы рэалізуем першыя пункты гэтага плана», — падкрэсліў ён.
Намеснік міністра растлумачыў, што на першым этапе будзе створана восем такіх пунктаў. Яны будуць забяспечваць ежу, медыцынскую дапамогу і інфармацыю для бежанцаў.
ав