Беларуская Служба

1 млн 300 тыс. чалавек прыбылі ў Польшчы з Украіны

09.03.2022 11:18
У сераду, 9 сакавіка да 7.00 праз польска-ўкраінскую мяжу праехалі 33,5 тысячы чалавек.
Малы ўцякач з Украіны на адым з польскіх вакзалаў Крыніца: PAP/Paweł Supernak

1 млн 300 тыс. чалавек прыбылі з Украіны ў Польшчу з пачатку рускага ўварвання ва Украіну. Паведаміла Памежная варта Польшчы, у сераду 9 сакавіка. Сярод іх 93% – грамадзяне Украіны, 1% – палякі, а астатнія – грамадзяне амаль ста розных дзяржаў свету.

Толькі 8 сакавіка польска-ўкраінскую мяжу перасеклі больш за 125 тысяч чалавек, кажа прэс-сакратар памежніка Анна Міхальска:

-Зараз назіраецца змяншэнне лічбы людзей, якія перасякаюць мяжу. На пешых пунктах пропуску чэргаў няма, аднак на аўтамабільных пераходах чэргі могуць дасягаць пару дзясяткаў гадзін. Рух дынамічны, час чакання ў чарзе змяняецца.

У сераду, 9 сакавіка да 7.00 праз польска-ўкраінскую мяжу праехалі 33,5 тысячы чалавек.

эж



Мільёны ўкраінак распачалі самае складанае падарожжа ў сваім жыцці – уцёкі ад вайны

08.03.2022 16:07
 За 12 дзён вайны ад рук рускіх акупантаў ужо загінула каля 40 дзяцей.

Польская дзяржава і звычайныя палякі дапамагаюць уцекачам з Украіны

08.03.2022 22:05
Многія людзі былі прымушаныя кінуць свае дамы, маёмасць, пажылых бацькоў, каб ратаваць сябе і сваіх дзяцей.