У польскіх шпіталях праходзяць лячэнне 2230 грамадзян Украіны, у тым ліку 1238 дзяцей, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска (Waldemar Kraska). Звычайна людзей шпіталізуюць на кароткі час пасля цяжкай дарогі.
— Больш за ўсё шпіталізуецца ў ваяводствах Малапольскім, Лодзінскім і Паморскім. Яшчэ некалькі дзён таму лідзіравала Мазавецкае ваяводства. На дадзены момант мы бачым, што такіх хворых там дакладна менш, - дадаў намеснік міністра.
З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў Польшчу прыбылі 2 мільёны 268 тысяч чалавек, якія ратуюцца ад вайны. За гэты час з Польшчы ва Украіну выехалі 322 тысячы чалавек.
IAR / вх