Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы: уцекачы з Украіны - гэта магчымасць для польскай эканомікі

07.04.2022 13:23
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўцекачы з Украіны - гэта магчымасць для польскай эканомікі.
-
Прем’єр-міністр Польщі Матеуш Моравєцький під час зустрічі з представниками місцевої владиPAP/Radek Pietruszka

У Варшаве кіраўнік урада Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) абмеркаваў з прадстаўнікамі мясцовай улады падтрымку грамадзян Украіны.

Падчас сустрэчы Маравецкі падзякаваў прадстаўнікам мясцовай улады за супрацоўніцтва з урадам у сферы дапамогі бежанцам. Ён адзначыў, што прыкладам такога супрацоўніцтва з'яўляецца сістэма прысваення бежанцам нумароў PESEL. Разам з тым кіраўнік урада звярнуўся да прадстаўнікоў мясцовай улады з просьбай працягваць сумесную працу ў інтарэсах бежанцаў.

Ён падкрэсліў, што ў вырашэнні гэтай задачы ўсе павінны быць адзіныя.

«Давайце зробім гэта разам, таму што гэта неверагодная каштоўнасць для Польшчы, якая можа акупіцца ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі», — заклікаў Маравецкі.

Прэм’ер-міністар Маравецкі таксама заявіў, што ўцекачы, якія бягуць з разбуранай вайной Украіны, — гэта магчымасць для польскай эканомікі. Многія з іх, — растлумачыў ён, — хочуць застацца ў нашай краіне.

«Пра гэта варта гаварыць, бо так мы фарміруем грамадскую думку», — дадаў ён.

«Добрая і сістэмная праца — гэта гарантыя бяспекі Польшчы», — сказаў Павел Шэфернакер.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер (Paweł Szefernaker) запэўніў, што ўрад будзе працягваць супрацоўнічаць з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання, каб дапамагчы бежанцам. Ён адзначыў, што неабходна стварыць сістэму падтрымкі ўкраінцаў, якая будзе ахопліваць многія сферы грамадскага жыцця, у тым ліку ахову здароўя, адукацыю і рынак працы.

«Толькі плённае супрацоўніцтва дазволіць гэтай сістэме працаваць добра», — аргументаваў ён. Упаўнаважаны ўраду па справах ваенных уцекачоў з Украіны нагадаў, што мясцовыя ўлады ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы закона аб дапамозе ўкраінцам.

Ён заклікаў прадстаўнікоў мясцовай улады далучыцца да працы па ўнясенні змяненняў у гэты акт.

«Добрая і сістэмная праца — гэта гарантыя бяспекі Польшчы», — сказаў Павел Шэфернакер.

Паводле памежнай аховы, з пачатку расійскага ўварваньня ва Украіну ў Польшчу ўехалі 2 мільёны 548 тысяч уцекачоў.

IAR / вх