Уцекачы з Украіны могуць бясплатна прывіваць сваіх дзяцей у Польшчы ад інфекцыйных захворванняў, нагадаў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska). Паводле ацэнак экспертаў, вакцынацыя грамадзян Украіны супраць інфекцыйных захворванняў пакуль не перавысіла 40 працэнтаў:
- Гаворка ідзе пра поліяміэліт, адзёр і іншыя «дзіцячыя захворванні». Такую прышчэпку можна зрабіць у сямейнага лекара, нават без медыцынскай дакументацыі. Як правіла, у гэткай сітуацыі, мы пачынаем цыкл вакцынацыі ад пачатку.
Намеснік міністра аховы здароўя таксама заявіў, што шмат сведчыць аб тым, што прышчэпку супраць COVID-19 давядзецца рабіць кожны год, падобным чынам, як супраць грыпу.
IAR/аз