Беларуская Служба

У Варшаўскім універсітэце разважалі на тэму беларускай рэвалюцыі

18.05.2022 09:01
У рамках цыклу «Лекцыі на новае тысячагоддзе» з дакладамі на тэму «Беларусь – гэта не Лукашэнка» выступілі адразу дзве прафесаркі – Альжбета Смулкова і Анна Энгелькінг.
        .
Першы амбасадар Польшчы ў Беларусі прафесар Альжбета Смулкова. https://www.uw.edu.pl/dwuglos-o-bialoruskiej-rewolucji/

Антраполаг Анна Энгелькінг прадставіла важнейшыя элементы сістэмы каштоўнасцяў беларусаў – афірмацыю жыцця як самай вялікай каштоўнасці і нязгоду на сілавыя радыкальныя рашэнні, чым карыстаецца Лукашэнка. Беларуская рэвалюцыя на самой справе не была рэвалюцыяй, а эвалюцыяй, працэсам, які дазволіў беларусам адчуць сваю годнасць.

Прафесар Альжбета Смулкова, былая амбасадарка Польшчы ў Беларусі, звяртала ўвагу на першасную прычыну пратэсту, якой былі сацыяльныя праблемы – ігнараванне ўладамі эпідэміі каранавіруса, адсутнасць адэкватнага адказу на страх жыхароў. Пазней рэпрэсіі ў адносінах пратэстуючых супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў выклікалі рэзкую рэакцыю беларусаў. Цяпер жа самае важнае – захаваць і развіваць тыя каштоўнасці, за якія людзі змагаліся.

-Каб апатыя і страх не задушылі ў людзях пачуцця самастойнасці і патрэбы захаваць свае каштоўнасці.

На думку прафесара Смулковай, беларускі пратэст не "здуўся", ён нарадзіў фенаменальны рух самадапамогі, салідарнасці і падпольнай барацьбы.

Спецыяльна для выпуску навін Наталля Грышкевіч