Беларуская Служба

Польшча павялічыць армію да 300 тыс. чалавек

24.05.2002 20:08
«Армія павінна быць больш і лепш абсталявана, каб пазбегнуць таго, што перажылі нашы суседзі ва Украіне».
ІлюстрацыяКрыница: Ministerstwo Obrony Narodowej

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солах падчас канферэнцыі, зладжанай парталам Defense24.pl, заявіў, што адной з высноў, якія варта зрабіць з вайны ва Украіне – хуткае стварэнне буйной і добра абсталяванай арміі. Палітык падкрэсліў, што толькі такія Узброеныя сілы даюць шанец абараніць межы.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі дадаў, што нядаўна ў Польшчы ў сілу Закон аб абароне Айчыны. Ён дазваляе спадзявацца, што ў найбліжэйшай будучыні польская армія будзе налічваць 300 тысяч чалавек.

«Армія павінна быць больш і лепш абсталявана, каб пазбегнуць таго, што перажылі нашы суседзі ва Украіне», заявіў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы.

iar/pap/эж

ЗША паставяць у Польшчу 250 танкаў Abrams

05.04.2022 18:05
Амерыканскія танкі Abrams стануць на ўзбраенне 18-й Механізаванай дывізіі Войска Польскага.

Польшча купіць шэсць чарговых батарэй ЗРК Patriot

24.05.2022 15:04
Першая батарэя Patriot будзе дастаўленая ў Польшчу сёлета, а наступныя ў 2023 годзе.