Беларуская Служба

Анджэй Дуда дамагаецца вызвалення Ірыны Слаўнікавай

05.08.2022 13:09
У Беларусі журналістку TVP асудзілі на пяць гадоў калоніі за рэпартажы пра сацыяльныя пратэсты ў 2020 годзе.
Ілюстрацыйны здымакGrzegorz Jakubowski/KPRM

Дарадца прэзідэнта Польшчы Павал Муха заявіў у праграме 1 Польскага радыё сказаў, што гэтая справа патрабуе ўмяшання ўсяго Еўрасаюзу і нагадаў, што прэзідэнт Польшчы ўздымае беларускія пытанні на форуме ЭЗ. Ён падкрэсліў, што асуджэнне Ірыны Слаўнікавай непрымальнае. Ён дадаў, што такія прысуды сведчаць аб узмацненні рэпрэсій з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

-  Гэта сталы працэс, які патрабуе дзеянняў усяго ЕС. Спадара прэзідэнт падтрымлівае старанні МЗС і таксама ўздымае дадзенае пытанне на ўзроўні Еўрасаюза. На жаль рэжым абвастрае напружанне сваімі дзеяннямі, такія крокі абсалютна непрымальныя.

Ірына Слаўнікава выконвала журналісцкія абавязкі падчас сацыяльных пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Яна была арыштаваная разам з мужам Аляксандрам Лойкам у кастрычніку мінулага году. Два дні таму суд у Гомлі прысудзіў яе да пяці гадоў калоніі нібыта за «арганізацыю акцый пратэсту і кіраўніцтва экстрэмісцкай групоўкай».

юл