У Беластоку пачынаецца 41-ы Міжнародны фестываль праваслаўнай музыкі «Гайнаўка 2022». Гэта адно з найважнейшых мерапрыемстваў у свеце, якое прадстаўляе праваслаўную музыку. Мерапрыемства ўжо шмат гадоў праводзіцца ў Беластоку, але пачалося ў Гайнаўцы.
Інаўгурацыйны канцэрт пройдзе пад лозунгам: «Украіна і Польшча ў праваслаўнай музыцы». Выступіць хор Чэнстахоўскай філармоніі «Collegium Cantorum» пад кіраўніцтвам Януша Сядляка. Сёлетняе мерапрыемства больш сціплае, чым папярэднія. Прычыны – пандэмія, вайна і эканамічны крызіс.
Пра свой удзел у конкурсе заявілі 13 хораў з Еўропы, Афрыкі і Азіі. Як адзначыў дырэктар фестывалю Мікалай Бушка, нягледзячы на ўсе праблемы, царкоўная музыка па-ранейшаму аб’ядноўвае людзей розных культур і рэлігій:
- Царкоўная музыка – гэта спеў-малітва; спеў душы. Таму мы столькі гадоў паслядоўна ладзім фестываль, падчас якога духоўнасць, артыстызм і ўніверсальнасць царкоўнай музыкі аб’ядналі тут на Падляшшы больш за 900 хораў з 44 краін свету – з Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.
Сёння а 18.30 пройдзе інаўгурацыйны канцэрт фестывалю. Заўтра адбудзецца канцэрт: «Праваслаўная музыка Польшча» ў выкананні хораў з Познані і Вроцлава. Конкурсныя праслухоўванні пройдуць у пятніцу і суботу. Завершыцца фестываль у нядзелю (25 верасня) аб'яўленнем вердыкта журы і гала-канцэртам з удзелам пераможцаў.
IAR/аз