За апошнія месяцы Польскі Чырвоны Крыж (ПЧК) аказаў падтрымку больш за 800 тыс. чалавек, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне, паведаміла дабрачынная арганізацыя.
Больш за 8 тыс. 200 членаў ПЧК удзельнічаюць у праектах па дапамозе бежанцам з Украіны ў Польшчы, больш за 1 тыс. 500 валанцёраў нясуць дапамогу ва Украіне.
Дзякуючы супрацоўніцтву з партнёрамі Польскі Чырвоны Крыж на сённяшні дзень адправіў ва Украіну 5 тыс. 220 тон гуманітарнай дапамогі. Яе атрымалі жыхары Харкава, Жытоміра, Кіева, Запарожжа, Палтавы, Мікалаева, Ахтыркі, Барадзянкі, Бучы і Ірпеня. Уцекачы ў Польшчы таксама атрымліваюць неабходную дапамогу ад ПЧК.
Адной з найважнейшых форм дапамогі з'яўляецца матэрыяльная падтрымка. Арганізацыя перадае ўкраінцам, якіх закранула вайна, ежу, сродкі гігіены, ваду, рознага роду гаспадарчыя тавары, а таксама школьныя прыналежнасці.
Больш за 13 млн чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы ва Украіне з пачатку нападу Расіі.
вс