Памежнікі паведамілі, што ў машыне беларуса, які мае дазвол на часовае пражыванне ў Літве, быў сцяг, звязаны з СССР і іншая савецкая сімволіка, а таксама георгіеўская стужка. У Літве яна лічыцца сімвалам рускага нацыяналізму. Памежнікі наклалі на беларуса штраф у памеры 150 еўра. Яны таксама канфіскавалі забароненую сімволіку і паведамілі пра здарэнне ў міграцыйную службу.
Літва ўжо шмат год не пускае на сваю тэрыторыю людзей з сімволікай СССР, напрыклад, выявы сярпа і молата. Цягам апошніх месяцаў памежнікі не прапускалі цягнікі, на якіх была намаляваная літара «Z», бо гэты знак размешчаны на расійскай ваеннай тэхніцы, што ўдзельнічае ва ўварванні ва Украіну.
IAR/вх