Беларуская Служба

У Варшаве праходзіць з’езд валанцёраў, якія дзейнічаюць на карысць Украіны

22.10.2022 19:00
Валанцёры дзейнічаюць у сямідзесяці польскіх арганізацыях, галоўным чынам у НДА і нефармальных добраахвотных групах.
 ,
З’езд валанцёраў, якія дзейнічаюць на карысць УкраіныPAP/Leszek Szymański

Арганізатар сустрэчы і лідар грамадскай ініцыятывы «Еўрамайдан-Варшава» Наталля Панчанка падкрэсліла, што перад абліччам вайны ўзніклі новыя патрэбы. Ёсць людзі, якія жывуць у нястачы. Дзейнасць валанцёраў, якая раней засяроджвалася на памежных раёнах і дапамозе бежанцам у Польшчы, павінна быць пашырана.

-Няма гораду ці вёскі ва Украіне, якія б цяпер не былі пад абстрэлам расійскіх ракет. У сувязі з гэтым знішчаная інфраструктура, людзі не маюць як сагрэцца. Не маюць электраэнергіі, цяпла, газу і г.д. Трэба прыдумаць план, як можна дапамагчы такім людзям. Раней ніводная арганізацыя гэтым не займалася, паколькі не было такой патрэбы.

Старшыня Саюзу ўкраінцаў у Сувалках Ганна Самойленка бачыць дзве асноўныя праблемы, якія стаяць перад арганізацыяй. Неабходна палепшыць каардынацыю дзейнасці валанцёраў і мабілізаваць грамадства на доўгатэрміновую дапамогу ўкраінцам.

-На пачатку была мода дапамагаць, па ўсёй Польшчы. Але і так цяжка было скаардынаваць працу ўсіх гэтых людзей. Праз тры месяцы ўвогуле мода знікла, засталася невялікая група палякаў і ўкраінцы, якія прыехалі, і якія адчуваюць боль. Мы адчуваем падтрымку палякаў, але трэба больш казаць пра тое, што мы тут надоўга і не па ўласнаму жаданню. Што мы будзем знаходзіцца тут пакуль не закончыцца вайна.

Некаторыя з запрошаных арганізацый дзейнічаюць з 2014 года, іншыя былі створаны пасля пачатку вайны 24 лютага. З’езд працягнецца да заўтра.

ав

Амбасадар Расіі пры ААН выйшаў з паседжання, калі пачаў прамаўляць прадстаўнік Украіны

22.10.2022 15:03
«Шкада, што Рада Бяспекі ўсё яшчэ вымушаны яго слухаць. Адзінае, што ён рабіў за амаль восем месяцаў уварвання, гэта хлусіў», – адказаў прадстаўнік Украіны Сяргей Кісліца.