Беларуская Служба

Палякам нагадваюць, наколькі важна клапаціцца пра здароўе нырак

30.10.2022 13:11
Захворванне нырак як правіла праяўляецца не адразу, таму важна здаваць асноўныя аналізы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneBen Schonewille/shutterstock.com/cc

4 мільёны 700 тысяч чалавек у Польшчы пакутуюць ад хранічнай хваробы нырак. Стартавала сацыяльная кампанія # OtwórzSerceNaNerki, арганізаваная пад патранатам Польскага таварыства сямейнай медыцыны.

Прафесар Бэата Наумнік – нефролаг з Медычнага ўніверсітэту ў Беластоку – падкрэсліла, што без нырак жыць немагчыма, як і без сэрца. Ныркі выконваюць вельмі важныя функцыі ў нашым арганізме: фільтруюць кроў, выводзяць прадукты жыццядзейнасці, рэгулююць утрыманне солі і калію, падтрымліваюць кіслотна-шчолачны баланс і ўзаемадзейнічаюць з іншымі органамі.

Захворванне нырак як правіла праяўляецца не адразу, таму важна здаваць асноўныя аналізы, такія як аналіз мачы або ўзровень крэатыніну, па меншай меры адзін раз у год.

IAR PR/нг