Новыя выставы, больш паказаў у Планетарыі і бясплатныя білеты – гэта некаторыя планы Цэнтра навукі «Капернік» у Варшаве на 2023 год. Нагадваем, з нагоды 550-годдзя з дня нараджэння Мікалая Каперніка, бягучы год быў абвешчаны ў Польшчы Годам Каперніка.
Як кажа прэс-сакратар Цэнтра навукі «Капернік» Катажына Навіцка (Katarzyna Nowicka), з гэтай нагоды кожны жадаючы з прозвішчам «Капернік» зможа наведаць установу бясплатна:
- У Год Каперніка, мы вырашылі запрасіць усіх Капернікаў наведаць нас бясплатна. Яны могуць прыйсці з суправаджаючай асобай, якая не абавязкова ўжо павінна называцца Капернік. Такія асобы могуць напісаць да нас і браніраваць бясплатны білет у адвольным тэрміне.
Планетарый прапануе дзевяць прэм'ерных паказаў, у тым ліку адно, прысвечанае выбітнаму польскаму астраному. У гэтым годзе таксама адкрыецца Майстэрня рэвалюцыі Каперніка, дзе навукоўцы, кампаніі і прадстаўнікі бізнесу змогуць ствараць новыя экспазіцыі для навуковых цэнтраў.
Катажына Навіцка дадае, што з чэрвеня можна будзе пабачыць трэцюю частку выставы «Будучыня – гэта сёння»:
- Першая частка была прысвечаная алгарытмам і лічбаваму свету. Другая частка, гэта была «Місія Зямля». У сваю чаргу трэцяя частка выставы, якая будзе адкрытая ў чэрвені, будзе засяроджвацца на чалавеку. Між іншым, мы будзем задумоўвацца над межамі ўмяшальніцтва ў чалавечы арганізм.
Нагадваем, у 2022 годзе Цэнтр навукі «Капернік» наведалі больш за 200 тысяч чалавек.
IAR/аз