У Польшчу прыбыла чарговая група ўкраінскіх медыкаў. Яны пачнуць вучыцца аказваць дапамогу вайскоўцам і мірным жыхарам, якія атрымалі моцныя апёкі. Гэта чарговы этап ініцыятывы першых ледзі Польшчы і Украіны, распачатай у 2022 годзе, паведамляе Бюро нацыянальнай бяспекі.
Як раней паведамляла Канцылярыя прэзідэнта, праграму навучання лекараў з Украіны ініцыявалі ў кастрычніку мінулага года жонкі прэзідэнтаў Польшчы і Украіны – Агата Корнхаўзер-Дуда і Алена Зяленская.
Рэалізацыю праграмы навучання медыкаў падтрымліваюць Памежная служба, Дзяржаўная пажарная служба, Фонд «Дапамога палякам на Усходзе», Аб’яднанне «Польская супольнасць», Бюро нацыянальнай бяспекі і міністэрствы аховы здароўя Польшчы і Украіны.
PAP / вх