Беларуская Служба

Джо Байдэн у Варшаве спыніўся ў гасцініцы за 1 тыс. 600 долараў у суткі (ФОТА)

21.02.2023 17:31
Апартамент складаецца з двух спальняў, двух ванных пакояў, кухні са сталовай, прасторнага салону з фартэпіяна і кабінету.
   Marriott
Хол варшаўскай гасцініцы Marriottwww.warsawmarriott.pl

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас знаходжання ў Варшаве пражывае ў апартаменце высотнай гасцініцы Marriott.

Згаданы гатэль вядомай амерыканскай гасцінічнай сеткі з’яўляецца папулярным сярод зорак і сусветных палітыкаў. Так, у ім спыняліся, у прыватнасці, Біл Клінтан, Джордж Буш-малодшы, Барак Абама, Дональд Трамп, Майкл Джэксан, Лучана Павароці.

Джо Байдэн пражывае ў Прэзідэнцкім апартаменце, размешчаным на апошніх паверхах гатэлю. Плошча апартаменту – 200 квадратных метраў, ён разлічаны на пражыванне шасці чалавек. Апартамент складаецца з двух спальняў, двух ванных пакояў, кухні са сталовай, прасторнага салону з фартэпіяна і кабінету. Цана пражывання ў суткі – амаль 1 тыс. 600 долараў. Прычым Marriott прадастаўляе апартамент толькі VIP-персонам, таму нават калі нехта і мае такія грошы, то гэта не азначае, што зможа зняць прэзідэнцкія пакоі.

Гасцініца Marriott – адна з найбольш вядомых і дарагіх у польскай сталіцы. Першых гасцей гатэль прыняў у 1989 годзе.

вс


Прэзідэнцкі апартамент у гасцініцы Marriott Прэзідэнцкі апартамент у гасцініцы Marriott