Беларуская Служба

Кіраўнік Мінабароны Польшчы: Трэба браць пад увагу магчымасць пашырэння вайны на іншыя краіны

24.02.2023 08:15
Амерыканскі Інстытут ваенных даследаванняў папярэдзіў аб пагрозе гібрыднай атакі, якая ўцягнула б у вайну Беларусь.
M
Mіністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш БлашчакPAP/Tytus Żmijewski

Споўніўся год з моманту пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны 24 лютага мінулага года. Атака на Украіну адбылася таксама з тэрыторыі Беларусі. Гэта была эскалацыя варожых дзеянняў Расіі, якія пачаліся ў 2014 годзе анексіяй Крыма і вайной на ўсходзе краіны.

Войскі Уладзіміра Пуціна кожны дзень абстрэльваюць і знішчаюць ключавыя аб'екты інфраструктуры ва Украіне, здзяйсняючы масіраваны абстрэл украінскіх гарадоў і пасёлкаў з выкарыстаннем артылерыі, ракетных комплексаў і балістычных ракет. Расіяне здзяйсняюць злачынствы ў дачыненні да мірнага насельніцтва, катуюць палонных, у тым ліку дзяцей.

Трэба браць пад увагу магчымасць пашырэння расійскага канфлікту, які адбываецца ва Украіне, лічыць віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak):

- Мы бярэм гэта пад увагу і таму ўзмацняем ахову мяжы з Калінінградскай вобласцю. Гэта прафілактычныя меры. Мы павялічваем колькасць жаўнераў. Калі ў 2015 годзе
«Права і справядлівасць» апынулася пры ўладзе, колькасць жаўнераў у польскай арміі складала 95 тысяч. Зараз, разам з Войскамі тэрытарыяльнай абароны – гэта 165 тысяч.

Міністр нацыянальнай абароны таксама паведаміў, што толькі ў гэтым месяцы падрыхтоўку ў рамках добраахвотнай вайсковай службы пачалі 3 тысячы польскіх жаўнераў. Палітык мяркуе, што тры чвэрці з іх стануць прафесійнымі вайскоўцамі, а астатнія – добра падрыхтаванымі жаўнерамі запасу.

Нагадваем, aмерыканскі Інстытут ваенных даследаванняў папярэдзіў аб пагрозе гібрыднай атакі, якая ўцягнула б у вайну Беларусь. Аб правакацыйных дзеяннях Крамля паведамляюць таксама ўлады Малдовы.

IAR/аз

Апытанне: Палякі не вераць у вяртанне сяброўскіх адносінаў з Расіяй

23.02.2023 08:40
У вяртанне добрых адносін з расіянамі вераць толькі 4,6 працэнта апытаных.

Летась у Польшчы нарадзіліся амаль 2,5 тысячы дзяцей украінскіх уцекачоў

23.02.2023 09:21
Украінцы, якія прыехалі ў Польшчу пасля 24 лютага, могуць карыстацца тут медыцынскай дапамогай нароўні з застрахаванымі палякамі.