Расіяне гатовыя пайсці на рашучыя дзеянні, якія выходзяць за рамкі цяперашніх нормаў. Яны спрабуюць сарваць пастаўкі зброі ва Украіну, а таксама дэрэгуляваць і дэстабілізаваць сітуацыю ў Польшчы, лічыць былы намеснік кіраўніка польскай контрвыведкі. Войцех Брохвіч (Wojciech Brochwicz) пракаментаваў апошні разгром расійскай шпіёнскай сеткі ў Польшчы. Паводле яго, група шпіёнаў, хутчэй за ўсё, дзейнічала ад імя ГРУ.
За апошнія месяцы расійскія шпіёны былі затрыманыя, у тым ліку, у Германіі, Італіі, Францыі, Швецыі і Нарвегіі. Аднак, як падкрэслівае Брохвіч, высачыць усю агентурную сетку – рэдкасць.
Калі следства пацвердзіць інфармацыю Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, то разбіццё такой буйной шпіёнскай сеткі будзе вялікім поспехам польскіх службаў.
Брохвіч нагадаў, што рэгіён, у якім дзейнічала група шпіёнаў, на дадзены момант з'яўляецца найбуйнейшай транспартна-складской базай украінскай арміі.
Аднак у выпадку распрацаванай Агенцтвам унутранай бяспекі сеткі ўсё сведчыць пра тое, што агенты сачылі за звычайным, папулярным чыгуначным маршрутам, які, між іншым, выкарыстоўваецца для перавозкі зброі. Таму, па словах Брохвіча, страты, панесеныя ў выніку іхнай дзейнасці, верагодна, невялікія.
PAP/аз