Беларуская Служба

Польшча актывізуе дзейнасць па вызваленні А.Пачобута

24.03.2023 11:21
Намеснік міністра замежных спраў Аркадыюш Мулярчык заявіў, што польскі ўрад надае розгалас справе палітычнага вязня Анджэя Пачобута.
Szef MSWiA Mariusz Kamiński: Dopóki Andrzej Poczobut jest w więzieniu, dopóty będzie zamknięte przejście w Bobrownikach
Szef MSWiA Mariusz Kamiński: Dopóki Andrzej Poczobut jest w więzieniu, dopóty będzie zamknięte przejście w BobrownikachAnatol Chomicz / Forum

У звязку з асуджэннем яго на 8 год зняволення з 10 лютага закрыты памежны пераход у Баброўніках. Польскія ўлады паведамляюць, што гэта будзе доўжыцца да таго часу, пакуль Беларусь не вызваліць журналіста.

Віцэ-міністар Аркадыюш Мулярчык сказаў Польскаму радыё 24, што найважнейшыя міжнародныя арганізацыі падтрымліваюць дзеянні Польшчы ў гэтай справе.

«Падчас нашых нядаўніх сустрэч у ААН мы таксама ўздымалі дадзенае пытанне, і камісар ААН па правах чалавека таксама закранаў пытанне дыскрымінацыі польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Ён назваў па імені Анджэя Пачобута. Вельмі важна, што на ўзроўні ўсіх міжнародных арганізацый, ААН і Рады Еўропы Анджэй Пачобут згадваецца па імені, як палітвязень», - дадаў палітык.

Пасля мабілізацыі беларускага грамадства супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году ў турмах рэжыму Лукашэнкі знаходзіцца больш за 1500 чалавек, у тым ліку палякі.

ПР/юл