Беларуская Служба

Польшча перадала Украіне першыя знішчальнікі МіГ-29

03.04.2023 11:12
Польскі бок не ўдакладняе, колькі менавіта знішчальнікаў перададзена Узброеным сілам Украіны. 
Ілюстрацыйнае фотаObraz ho7dog z Pixabay/CC0

Польскія ўлады перадалі для ўкраінскай арміі некалькі знішчальнікаў МіГ-29, паведаміў прадстаўнік прэзідэнта Анджэя Дуды па знешняй палітыцы Марцін Пшыдач.

Чыноўнік не ўдакладніў, колькі знішчальнікаў перададзена УСУ, але падкрэсліў, што размова ідзе пра першы транш дапамогі.

Марцін Пшыдач таксама нагадаў, што ў бліжэйшыя некалькі гадоў Польшча мела намер замяніць перададзеныя Кіеву самалёты больш сучаснымі машынамі.

16 сакавіка прэзідэнт Анджэй Дуда згадваў, што ў бліжэйшыя дні Украіна атрымае першыя чатыры знішчальнікі МіГ-29. Прызначаныя для УСУ самалёты, паводле яго слоў, праходзілі на той момант тэхабслугоўванне.

Агулам на ўзбраенні ў Польшчы ёсць 28 знішчальнікаў МіГ-29, размешчаных на авіябазе ў горадзе Мальбарк.

юл