Беларуская Служба

Інфляцыя ў сакавіку ў Польшчы склала 16,1 працэнта

14.04.2023 11:25
Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў сакавіку выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 16,1 працэнта, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні.
 .
Ілюстрацыйнае фота.monticello/Shutterstock

Гэты паказчык на 0,1 працэнтнага пункта ніжэйшы за папярэднюю ацэнку сакавіцкай інфляцыі, апублікаваную раней Галоўным статыстычным упраўленнем.

Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк заявіла, што цэны на прадукты былі галоўным фактарам росту інфляцыі ў сакавіку. Яна адзначыла, што больш за ўсё падаражэлі свініна і гародніна.

Моніка Куртэк лічыць, што ў бліжэйшыя месяцы інфляцыя будзе зніжацца павольней, чым прагназавалася некалькі тыдняў таму. Эканаміст чакае, што ў чацвёртым квартале гэтага года гадавая інфляцыя ўпадзе ніжэй за 10 працэнтаў.

У Галоўным статыстычным упраўленні таксама паведамілі, што ў сакавіку ў параўнанні з лютым гэтага года цэны на тавары і паслугі былі вышэйшыя на 1,1 працэнта.

IAR/ вх