Беларуская Служба

Сёння свята Хрышчэння Польшчы

14.04.2023 14:20
14 красавіка адзначаецца свята Хрышчэння Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay/Didgeman

«Хрышчэнне князя Мешка I у 996 годзе адкрыла перад краінай невядомыя раней магчымасці – выхад з крызісу і ўваходжанне ў цалкам новую культурна-цывілізацыйную зону», – падкрэслівае прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

«У 966 годзе хрысціўся наш першы гістарычны кіраўнік – Мешка I. З ім маладая польская дзяржава ўступіла на шлях развіцця, будуючы нацыянальную ідэнтычнасць і ўдзельнічаючы ў палітычным, рэлігійным і культурным жыцці Еўропы. Вытворнай ад акту хрышчэння ў нашай культуры з'яўляецца сіла такіх каштоўнасцей, як братэрства, салідарнасць, культура і павага да традыцый - яны фармавалі нас на працягу стагоддзяў і дазваляюць нам смела глядзець у будучыню сёння», – мяркуе прэмʼер-міністр.

Кіраўнік польскага епіскапату арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі сказаў, што самае важнае, што адбылося дзякуючы хрышчэнню Польшчы, гэта паварот ад культу стварэння да культу Творцы. «Дзякуючы гэтаму факту мы ўвайшлі ў лацінскую цывілізацыю, у еўрапейскую цывілізацыю», – сказаў іерарх.

14 красавіка ў краіне ў пяты раз адзначаецца Дзень хрышчэння палякаў, устаноўлены Актам Сейма Рэспублікі Польшча ад 22 лютага 2019 г. Гэты акт Сейма быў прыняты «ў памяць аб хрышчэнні Польшчы, здзейсненым 14 красавіка 966 года, улічваючы важнасць рашэння Мешка I, якое лічыцца пачаткам Польскай дзяржавы. Актам было зацверджана, што «Хрышчэнне Польшчы зʼяўляецца дзяржаўным святам».

PAP / вх