Беларуская Служба

У Польшчы развіталіся з добраахвотнікам Міхалам Журэкам, які загінуў ва Украіне

15.04.2023 09:16
Міхал Журэк быў камандзірам узводу добраахвотніцкага Інтэрнацыянальнага легіёну Узброеных сілаў Украіны.
      ,
У Польшчы развіталіся з добраахвотнікам Міхалам Журэкам, які загінуў ва УкраінеFoto: PAP/Tomasz Wojtasik

У пятніцу, 14 красавіка на мясцовых могілках у вёсцы Бралін, каля гораду Кемпна пахавалі польскага добраахвотніка 45-гадовага Міхала Журэка, які загінуў абараняючы незалежнасць Украіну і свабоду Польшчы.

На пахаванні прысутнічалі сваякі, прадстаўнікі ваяводскіх і мясцовых уладаў, а таксама дэлегацыя Войска Польскага. Паніхіду па загінуўшаму добраахвотніку замовіла міністр сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малонг. Таксама з польскім абаронцам Украіны прыйшлі развітацца мясцовыя ўкраінкі. У касцёле з развітальнымі словамі выступілі, сярод іншых, сваякі польскага добраахвотніка – яго брат і 16-гадовая дачка.

Міхал Журэк быў камандзірам узводу добраахвотніцкага Інтэрнацыянальнага легіёну Узброеных сілаў Украіны. Перад тым, як адправіцца ва Украіну, ён набіраўся вопыту ў Войсках тэрытарыяльнай абароны Польшчы. Паводле жонкі загінулага вайскоўца, ён рэалізаваў сябе ў арміі.

Міхал Журэк у Бахмуце атрымаў цяжкае раненне ў галаву, памёр 25 сакавіка ў бальніцы ў Дняпры, за месяц да вяртання ў Польшчу. Па ім засталіся тры дачкі і сын.

PAP/эж