Беларуская Служба

68 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

16.04.2023 09:02
За дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы за мінулыя суткі памежнікі затрымалі чатырох чалавек.
Польская Памежная службаtwitter.com/Straz_Graniczna

Учора 68 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Памежная служба. Сярод затрыманых былі грамадзяне Пакістана і Самалі. Акрамя таго, у Беларусь вярнуліся 20 мігрантаў.

Каля Крынак трое грамадзян Конга пераправіліся праз памежную раку Свіслач. Гэтую ж раку мігранты пераплывалі і каля Баброўнік. Там былі затрыманыя двое грамадзян Конга і адзін камерунец.

За дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы за мінулыя суткі памежнікі затрымалі чатырох чалавек. Сярод затрыманых трое ўкраінцаў і адзін беларус.

ав