Беларуская Служба

Шэсце да помніка героям гета адбылося ў рамках святкавання 80-годдзя выбуху паўстання ў Варшаўскім гета

16.04.2023 12:57
Паўстанне ў Варшаўскім гета ўспыхнула 19 красавіка 1943 году і працягвалася да 16 траўня 1943 г.
    Polin
Музей гісторыі польскі яўрэяў «Polin» фота: fot. W. Kryński / Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN

У нядзелю ў рамках святкавання 80-годдзя выбуху паўстання ў Варшаўскім гета, арганізаванага музеем гісторыі польскіх яўрэяў «Polin», адбылося шэсце да помніка героям гета. Гэта частка мастацкай дзейнасці Зузанны Герцберг пад назвай «Гераізм самога жыцця. Па той бок помніка».
Шэсце да помніка адбылося ў нядзелю. Сабраныя прайшлі ад кінатэатра «Муранаў» да Помніка героям гета, аднак, паведамляе Музей Polin.

У пятніцу кіраўнік Упраўлення міжнароднай палітыкі прэзідэнта Марцін Пшыдач паведаміў, што ў сераду, 19 красавіка, прэзідэнты Германіі і Ізраіля, Франк Вальтэр Штайнмаер і Іцхак Герцаг, наведаюць з візітам Варшаву. Яны прымуць удзел у святкаванні 80-годдзя пачатку паўстання ў Варшаўскім гета.

Паўстанне ў Варшаўскім гета ўспыхнула 19 красавіка 1943 году і працягвалася да 16 траўня 1943 г. Гэта было першае гарадское паўстанне ў акупаванай Еўропе. У няроўным амаль месячным баі дрэнна ўзброеныя байцы Яўрэйскай баявой арганізацыі і Яўрэйскага ваеннага саюза супрацьстаялі салдатам СС, Вермахта, паліцыі бяспекі і дапаможным фарміраванням.

ав

Музей гісторыі польскі яўрэяў «Polin» ладзіць бясплатныя шпацыры па выставе на беларускай мове

10.03.2023 09:11
Гэта не адзіная прапанова для беларускай супольнасці ў музеі.