Беларуская Служба

У 80-ю гадавіну пачатку паўстання ў Варшаўскім гета ў Варшаўскай архідыяцэзіі загучаць званы

17.04.2023 15:35
19 красавіка, у сераду, у 80-ю гадавіну пачатку паўстання ў Варшаўскім гета а 12-й гадзіне ва ўсіх касцёлах Варшаўскай архідыяцэзіі загучаць званы ў памяць аб ахвярах гераічнага паўстання, паведаміла прэс-служба Варшаўскай архідыяцэзіі.
19 kwietnia 2023 roku przypada 80. rocznica Powstania w Getcie Warszawskim.
19 kwietnia 2023 roku przypada 80. rocznica Powstania w Getcie Warszawskim. Фота: 1943.pl

Сёлета адзначаецца 80-я гадавіна паўстання.

Паўстанне ў Варшаўскім гета было найбуйнейшым узброеным супрацівам габрэяў падчас Другой сусветнай вайны, і адначасова першым гарадскім паўстаннем у акупаванай Еўропе. У дзень пачатку паўстання, на Песах, у гета знаходзілася 50 тысяч чалавек. Воінаў была  тысяча.

Гета ў Варшаве было створана ў 1940 годзе, калі немцы абнеслі сцяной частку цэнтра горада і сагналі туды амаль паўмільёна габрэяў са сталіцы і ваколіц. Гэта было найбуйнейшым з заснаваных немцамі, і першыя канцэпцыі яго стварэння былі прыняты немцамі на пачатку лістапада 1939 года.

Людзі, зняволеныя ў гета, гінулі ад голаду, хвароб, рабскай працы і падчас расстрэлаў. Летам 1942 г. была арганізавана Вялікая ліквідацыйная акцыя. Немцы перавезлі амаль 300 тысяч габрэяў з гета ў цэнтр знішчэння людзей у Трэблінцы.

Сярод тых, хто застаўся, нарадзілася ідэя ўзброенага супраціву. Баі пачаліся раніцай 19 красавіка 1943 г., калі 850 вайскоўцаў Вафен-СС, узброеных кулямётамі, агнямётамі, гарматамі, бронемашынамі і танкамі, увайшлі ў гета праз вароты з боку Налевэк, каб канчаткова яго ліквідаваць.

У баях удзельнічала каля тысячы слаба ўзброеных паўстанцаў – Габрэйская баявая арганізацыя (ŻOB) і Габрэйскі ваенны саюз. Немцы супрацьстаялі ім больш за 2 тысячамі членаў вермахта, СС і дапаможных украінскіх і латышскіх частак. Супраць паўстанцаў выкарыстоўвалі бронетэхніку і артылерыю.

Найбольш жорсткія баі ішлі ў раёне вул. Заменгофа і Налевак і на пляцы Мураноўскім. Немцы планамерна пранікалі ў глыб гета і, спальваючы і знішчаючы дом за домам, прымушалі мірнае насельніцтва пакідаць бункеры і сховішчы.

Паўстанне – нягледзячы на ​​заклікі польскага ўрада ў Лондане – не выклікала ніякай рэакцыі з боку саюзнікаў. У знак пратэсту супраць абыякавасці свету да трагедыі габрэйскага народа 12 мая 1943 г. член Нацыянальнай рады ПНР у Лондане Шмуль Жыгельбойм скончыў жыццё самагубствам.

Для немцаў сімвалічным актам «завяршэння місіі па канчатковай расправе з варшаўскімі габрэямі» стаў падрыў Вялікай сінагогі на вул. Тломацке.

PAP / вх