Беларуская Служба

У 2025 годзе магутнасць зялёнай энергіі перавысіць 28 гігават у Польшчы

20.04.2023 13:30
Да гэтага часу ў Польшчы будуць працягваць выкарыстоўваць такія энэрганосбіты, як вугаль і газ.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Andrzej Lange

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад прагназуе, што ў 2025 годзе ўстаноўленая магутнасць у зялёнай энергетыцы перавысіць 28 гігават, а ў 2040-2050 гадах яна дасягне 50 гігават і больш.

Кіраўнік ураду падчас адкрыцця чацвёртага кліматычнага саміту TOGETAIR заявіў, што ў бліжэйшыя гады Польшча будзе працягваць выкарыстоўваць такія энэрганосбіты, як вугаль і газ.

«Мы рэалізуем план, у адпаведнасці з якім наш энергетычны сектар будзе грунтавацца ў асноўным на прасумент-энергіі (вырабленай праз карыстальнікаў), зялёнай энергіі, а атамная энергетыка будзе асноўным падмуркам. Да таго часу мы павінны падтрымліваць стабільныя крыніцы энергіі, якія сёння пастаўляюцца вугалем і газам ва ўсёй Еўропе», — сказаў ён.

За два дні TOGETAIR запланавана больш за 30 дэбатаў і круглых сталоў. У першы дзень удзельнікі абмяркуюць, між іншым, праблемы і выдаткі энергетычнай незалежнасці Польшчы і Еўропы, ветравую энергетыку і будучыню экалагічнага транспарту.

У дыскусіях у Бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта бяруць удзел прадстаўнікі дзяржаўнай адміністрацыі, мясцовых улад, прадстаўнікі свету навукі, бізнесу і няўрадавых арганізацый.

За падзеямі можна сачыць онлайн на сайце togetair.eu.

TOGETAIR 2023 атрымаў патранат з боку польскіх і замежных устаноў, у тым ліку прэзідэнта Еўрапейскага парламента Раберты Мецолы і прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага.
Медыйным патронам TOGETAIR з'яўляецца Польскае радыё 24.

ПР/юл