Палітык заявіў, што Польшча займае адназначную пазіцыю, указваючы на NATO як на гаранта глабальнай бяспекі. Як ён падкрэсліў, усе дзеянні дзяржаў-чальцоў павінны грунтавацца на ўмацаванні адносін унутры альянсу, а прыналежнасць да Пакту дае краінам -удзельніцам адчуванне бяспекі.
Войцех Скуркевіч скаментаваш таксама ідэю еўрапейскай арміі. У эфіры Польскага радыё 24, палітык адзначыў, што на нашым кантыненце ўжо існуе ды дзейнічае Еўракорпус.
«У хуткім часе паляк зойме адну з найважнейшых пасад у гэтай структуры. Так што гэта замена ваеннай дзейнасці еўрапейскага характару», - адзначыў ён.
Палітык дадаў, што сярод прыхільнікаў еўрапейскай арміі - прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і былая канцлер Германіі Ангела Меркель.
ПР/юл