Чарговыя муніцыпалітэты атрымалі падтрымку на будаўніцтва новых кватэр з нізкай арэнднай платай. Сёлета бюджэт урадавай праграмы «Камунальныя кватэры» складае 650 мільёнаў злотых.
Міністр развіцця і тэхналогій Вальдэмар Буда сказаў, што такая сума з'яўляецца прагрэсам у плане падтрымкі муніцыпальнага будаўніцтва. Сёння сем гмінаў атрымалі беззваротныя субсідыі: Аўгустаў, Хожаў, Дзержоняў, Явар, Аполе, Стшэгам і Свідніца. Агулам мясцовыя ўлады гэтых населеных пунктаў атрымалі 63 мільёны злотых на будаўніцтва амаль паўтысячы кватэр.
Сёлета каля 90 розных устаноў атрымалі сродкі па дзяржаўнай праграме «Камунальныя кватэры». Было размеркавана 923 мільёны злотых. Пабудавана і адрамантавана больш за чатыры тысячы трыста кватэр, у тым ліку 267 месцаў у прытулках і дамах начнога знаходжання.
IAR/нг