Беларуская Служба

Ля Быдгашчы былі знойдзены абломкі неапазнанага ваеннага аб'екта

27.04.2023 08:45
Агляд месца праводзяць пракуратура, ваенныя эксперты, паліцыя, жандармерыя і прадстаўнікі Службы ваеннай контрразведкі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ваенны дэпартамент акруговай пракуратуры ў Гданьску пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры распачаў справу адносна абломкаў паветранага ваеннага абʼекта, знойдзеных у лесе ля горада Быдгашч у паўночнай Польшчы, паведаміў міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра.

У паведамленні ў сацсетках міністр адзначыў, што, акрамя пракуратуры, агляд месца праводзяць ваенныя эксперты, паліцыя, жандармерыя і прадстаўнікі Службы ваеннай контрразведкі.

Раней Міністэрства нацыянальнай абароны паведамляла, што каля населенага пункта Замасць ля Быдгашчы, былі знойдзены абломкі неапазнанага ваеннага абʼекта.

Сітуацыя не пагражае бяспецы жыхароў.

IAR/TT/аз