Беларуская Служба

Дасягнутая дамоўленасць аб забароне імпарту з Украіны пяці відаў прадукцыі

28.04.2023 15:30
Прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі паведаміў, што перамовы з Еўракамісіяй аб імпарце сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны завершаныя.
  .
Збожжа ў зернясховішчы. Ілюстрацыйны здымак pixabay.com/Mexxicana

Матэвуш Маравецкі падчас візіту ў вёску Заранна ў Лодзінскім ваяводстве паведаміў, што ў гэтым пытанні дасягнутая дамоўленасць з Бруселем. «Па дарозе сюды я размаўляў з віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Валдзісам Дамброўскісам. Я перадаў яму рашэнне ўрада, рашэнне, якое адпавядае дамове з фермерамі, таму што мы клапоцімся перш за ўсё пра польскага фермера. З другога боку, мы супрацоўнічаем з Еўрасаюзам», – сказаў ён.

Прэмʼер-міністр дадаў, што пагадненне з ЕК – гэта заслуга таго, што Польшча мае моцны голас на форуме ЕС. Ён дадаў, што яе яшчэ больш узмацнілі яшчэ чатыры краіны, якія ўтварылі кааліцыю з Польшчай у гэтым пытанні. «Гэты голас быў пачуты», – дадаў ён.

Згодна з пагадненнем, забароны ЕС заменяць забароны, уведзеныя дзяржавамі-членамі. Камісія забароніць імпарт пяці відаў прадукцыі – пшаніцы, кукурузы, рапсу, сланечніка і сланечнікавага алею. Польшча, Балгарыя, Румынія, Славакія і Венгрыя папрасілі пашырыць спіс, каб уключыць яйкі, птушку і малочныя прадукты, але для гэтых прадуктаў Камісія спачатку правядзе хуткае расследаванне скажэнняў рынку і, калі вынікі пацвердзяць дэстабілізацыю сітуацыі, верне пошліны.

Больш за тое, у рамках гэтых дамоўленасцяў фермеры з пяці краін атрымаюць 100 мільёнаў еўра фінансавай падтрымкі, з якіх найбольшую суму атрымае Польшча – 40 мільёнаў еўра. Акрамя таго, кожная краіна зможа павялічыць атрыманы пул на 200 працэнтаў за кошт датацый з рэспубліканскага бюджэту. Камісія таксама павінна хутчэй пагадзіцца на дзяржаўную дапамогу. Апошні пакет падтрымкі, падрыхтаваны польскім урадам, складае каля 10 мільярдаў злотых.

ав/IAR

З-за эмбарга на ўкраінскія харчовыя тавары дадаткова могуць падаражэць прадукты

19.04.2023 12:20
Мяркуецца, што тэмпы росту коштаў на прадукты ў Польшчы мусяць запаволіцца, хоць гэтаму можа перашкодзіць забарона на імпарт з Украіны.

Еўракамісія ўзнаўляе перамовы з пяццю краінамі па справе імпарту збожжа з Украіны

23.04.2023 11:02
Еўракамісія прапануе дапамогу ў вывазе збожжа і 100 мільёнаў еўра для фермераў з пяці краінаў, у тым ліку Польшчы.