Беларуская Служба

Памежная служба: за суткі ў Польшчу з Украіны ўехала 27,7 тысячы чалавек

30.04.2023 08:54
Тым часам ва Украіну выехала на амаль 7 тыс. асобаў больш.
-
Польска-украінская мяжафота: ГПСУ

Памежная служба паведаміла, што з учорашняга дня ў Польшчу з Украіны ўехала 27 тысяч 700 чалавек, з Польшчы ва Украіну — 34 тысячы 900 чалавек. Усяго з 24 лютага 2022 года па гэтым напрамку пашпартны кантроль прайшлі 11 млн 498 тыс. чалавек.

З Польшчы ва Украіну за гэты ж перыяд часу выехала 9 мільёнаў 724 тысячы.

IAR/нг