Беларуская Служба

Войскі тэрытарыяльнай абароны падрыхтавалі курсы для афіцэраў

30.04.2023 12:13
Заяўкі падалі 200 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакtwitter.com/@terytorialsi

Камандаванне войскаў тэрытарыяльнай абароны арганізуе ў сёмы раз курсы падрыхтоўкі афіцэраў «Agrykola». Для кандыдатаў падрыхтавана 90 месцаў. Добраахвотнікі ўжо прайшлі першы этап, гэта значыць, сумоўе, – тлумачыць прэс-сакратар Войскаў тэрытарыяльнай абароны (WOT) маёр Вітольд Сура. Заяўкі падалі 200 чалавек і – як дадае маёр Вітольд Сура – без здачы тэсту па фізічнай падрыхтоўцы ніводны кандыдат не мог быць дапушчаны на афіцэрскія курсы.

Асобы, якія прайшлі кваліфікацыю, пачнуць навучанне на афіцэрскіх курсах у ліпені. Яно будзе доўжыцца 13 месяцаў і пройдзе ў Вайсковым універсітэце сухапутных войскаў ва Уроцлаве. Першы месяц курсаў вочны, а наступныя праходзяць два разы ў месяц па выходных. Апошні, трынаццаты месяц курсаў – гэта двухтыднёвае навучанне, завершанае іспытамі.

На курсы могуць прэтэндаваць вайскоўцы тэрытарыяльнай абароны, якія маюць дыплом ВНУ не менш, чым першай ступені. Сярод кандыдатаў, якія паспяхова прайшлі сёлетнія гутаркі, прадстаўнікі многіх прафесіяў. Месцы на курсе атрымалі, між іншым, менеджары, дырэктары буйных карпарацый, IT-спецыялісты, а таксама настаўнікі.

IAR/нг