Беларуская Служба

У Глубчыцах на паўднёвым захадзе Польшчы знесены чарговы помнік савецкім войнам

05.05.2023 11:01
Паводле ацэнак Інстытута нацыянальнай памяці, у Польшчы засталося каля 30 аб’ектаў, якія ўслаўляюць Савецкую Армію.
        , 5  2023
Кіраўніцтва Інстытута нацыянальнай памяці на фоне зносу помніка ў Глубчыцах, 5 траўня 2023 Крыніца: PAP/Krzysztof Świderski

У Глубчыцах Апольскага ваяводства дэмантавалі савецкі помнік «удзячнасці Чырвонай Арміі». Знос помніка – ініцыятыва Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, які такім чынам рэалізуе Закон аб дэкамунізацыі публічнай прасторы.

Помнік у Глубчыцах усталяваны ў 1945 годзе і ўшаноўвае памяць 676 воінаў 1-га Украінскага фронту, якія загінулі ў сакавіку 1945 года ў баях за гэты горад. На падставе дакументацыі Польскага Чырвонага Крыжа ўстаноўлена, што ў 1952 годзе ў Глубчыцах былі праведзены комплексныя эксгумацыі астанкаў савецкіх салдат і там не засталося пахаванняў.

Падчас зносу помніка старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Караль Наўроцкі падкрэсліў, што ў 1945 годзе Савецкая Армія не прынесла свабоды палякам:

-1945 год у Польшчы, у Апольскім ваяводстве, у іншых рэгіёнах не быў годам сутыкнення рабоў з вызваліцелямі, гэта быў год сутыкнення зла са злом, рабоў з рабамі, незалежна ад таго, ці былі яны нямецкімі нацыянал-сацыялістамі ці савецкімі камуністам. З 1939 года яны хацелі знішчыць нас, таму такія прапагандысцкія аб'екты не могуць стаяць у публічнай прасторы свабоднай і дэмакратычнай Польшчы.

Прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці заявіў, што абʼект у Глыбчыцах не заслугоўвае называцца помнікам.

«Помнік павінен утрымліваць гістарычную, навуковую або эстэтычную каштоўнасць. Ён негістарычны, таму што адносіцца да падзей, якіх не было. У 1945 годзе не было вызвалення і не было герояў Чырвонай Арміі. Ён не вытрымлівае сутыкнення з навуковымі фактамі» – даводзіў ён.

На месцы аб’екта ў Глубчыцах, як і ў іншых месцах, дзе размяшчаліся такія помнікі, Інстытут нацыянальнай памяці па ўзгадненні з органам мясцовага самакіравання, дапамагае ў арганізацыі месцаў памяці польскіх герояў або важных для польскага народа падзей.

Паводле ацэнак Інстытута нацыянальнай памяці, у Польшчы засталося каля 30 аб’ектаў, якія ўслаўляюць Савецкую Армію.

iar/эж


Па патрабаванні расяянаў Чапаева вярнулі на вуліцы Гродна

21.05.2022 18:14
Помнік Чапаеву стаў суседам іншага героя Грамадзянскай вайны Расіі ‒ Мікалая Шчорса. 

У Польшчы дэмантуюць чатыры помнікі, прысвечаныя Чырвонай Арміі

27.10.2022 10:35
Кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі падчас дэмантажу помніка Чырвонай Арміі ў Глыбчыцах заявіў, што гэты помнік – помнік хлусні.