Беларуская Служба

Віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі крытычна ацаніў праект закону Еўрасаюза аб свабодзе СМІ

16.05.2023 13:24
Еўрапейская камісія заявіла, што мэтай закону з'яўляецца рэгуляванне медыйнага рынку, каб абараніць яго ад уладаў і лічбавых гігантаў.
Міністр Пётр Гліньскіфота: Twitter/@kultura_gov_pl

Еўрапейская камісія, якая прапанавала дакумент пад назвай Media Freedom Act, заявіла, што яе мэтай з'яўляецца рэгуляванне медыйнага рынку, каб абараніць яго ад уладаў і лічбавых гігантаў.

Гэтае пытанне разглядалася сёння на сустрэчы міністраў у Бруселі.

Кіраўнік Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі падкрэсліў, што новы закон павінен паважаць выключную кампетэнцыю дзяржаваў у фармаванні культурнай палітыкі.

«У той жа час варта адзначыць, што ў юрыдычных службаў ЕС ёсць сумневы адносна палажэнняў аб грамадскіх СМІ, якія (...) перашкаджаюць свабодзе дзяржаў ствараць сістэму грамадскіх СМІ», – адзначыў міністр культуры і нацыянальнай спадчыны.

На думку віцэ-прэмʼера Гліньскага, таксама патрабуе дэталёвай прапрацоўкі неабходнасць урэгулявання правілаў кантролю за канцэнтрацыяй на рынку СМІ.

Віцэ-прэмʼер таксама сказаў, што для Польшчы вельмі важна, каб з праекту Media Freedom Act былі выключаныя нормы, якія тычацца непасрэдна рынку прэсы.

«Мы занепакоеныя, таму што іх прыняцце не прывядзе да павелічэння плюралізму на рынку прэсы, а можа мець адваротны эфект. Свабодная і незалежная прэса дагэтуль была і павінна быць вызваленая ад нарматыўнага кантролю з боку ўладаў, як нацыянальных, так і ЕС», сказаў віцэ-прэмʼер Пётр Гліньскі.

Праца над законам аб свабодзе СМІ зараз вядзецца на сустрэчах міністраў ЕС і ў Еўрапарламенце. Для прыняцця закона патрэбна згода як еўрапейскіх сталіц, так і еўрадэпутатаў.

Супраць Польшчы гучаць абвінавачанні, што ўрад узяў пад кантроль грамадскае радыё, тэлечабанне і стварыў медыягрупу, якая ўскосна таксама падпарадкавана ўладам.

яс/IAR