Беларуская Служба

Учора 59 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

18.05.2023 09:32
Польская Памежная служба паведаміла, сярод парушальнікаў былі, грамадзяне Чада, Непала, Маўрытаніі і Эрытрэі.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Памежная ахова Польшчы паведамляе, што працягваюцца парушэнні дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі. За апошнія суткі  59 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. 

На ўчастку, які ахоўваецца заставай у Белавежы, пяцёра суданцаў і грамадзянін Чаду пераплылі памежную раку Лясная Права.

На ўчастку ў Нараўцы за пасобніцтва затрымалі грамадзяніна Грузіі, які перавозіў чатырох афганцаў.

ПР/юл