Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Цяжка нагадваць амерыканцам і еўрапейцам пра Беларусь

19.05.2023 14:33
Прэсавы сакратар МЗС Польшчы заявіў, што Беларусь па-ранейшаму ўяўляе пагрозу для бяспекі Польшчы. 
Ілюстрацыя Крыніца: gov.pl

Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна заявіў, што Беларусь па-ранейшаму ўяўляе пагрозу для бяспекі Польшчы. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі цалкам залежыць ад Расіі і разам з рэжымам Пуціным вядзе гібрыдную вайну на ўсходняй мяжы Польшчы, лічыць дыпламат:

-Нагадваць пра Беларусь амерыканцам і нават еўрапейцам даволі складана. Вельмі складаная задача, як не парадаксальна, але калі на Кіеў пачалі сыпацца бомбы, Беларусь перастала быць у коле інтарэсаў. Спачатку амерыканцы не былі зацікаўленыя прыгадваць Беларусь у прамовах свайго прэзідэнта, ці іншых важных палітыкаў, запрашаць на сустрэчы Святлану Ціханоўскую ды іншых беларускіх дзеячаў. Гэта паступова мяняецца, Захад пачынае разумець стратэгічнае значэнне Беларусі, але дагэтуль робіць гэта неадназначна. Лукашэнка – не партнёр для размоваў, а на захадзе такія ілюзіі трымаліся даўжэй, чым у нас.

Тым часам, як піша нямецкае выданне Welt, колькасць мігрантаў, якія трапляюць у Германію праз Беларусь, імкліва расце. У сувязі з гэтым, у ФРГ разглядаюць магчымасць аднаўленне выбарачнага кантролю на мяжы з Польшчы. Адзначаецца, што Расія і Беларусь такім чынам выкарыстоўваюць мігрантаў для дэстабілізацыі Захаду.

iar/эж