Беларуская Служба

За дзень да Еўрапейскіх гульняў у Музеі спорту ў Варшаве адкрылася прымеркаваная да мерапрыемства выстава

20.06.2023 17:58
Сёлетнія Еўрапейскія гульні прымае Польшча. Заўтра мерапрыемства пачынаецца ў Кракаве і працягнецца да 2 ліпеня.
У Музеі спорту ў Варшаве адкрылася выстава прымеркаваная да Еўрапейскіх гульняў https://www.muzeumsportu.waw.pl/wystawy/wystawy-czasowe/1266-wyjatkowe-igrzyska

Першы польскі медаль Еўрапейскіх гульняў, вопратка польскай зборнай і алімпійскі факел – сярод іншага такія экспанаты можна пабачыць на выставе «Унікальныя гульні», якая толькі што адкрылася ў Музеі спорту і турызму ў Варшаве.

Выстава адкрылася напярэдадні Еўрапейскіх гульняў, якія заўтра пачынаюцца ў Кракаве.

Галоўнае месца ў экспазіцыі займае залаты медаль Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, які заваявала шаблістка Анжаліка Вонтар (Angelika Wątor). У паўфінале і фінале яна сустракалася з спартсменкамі з Азербайджана, таму было вельмі цяжка. Публіка, зразумела, падтрымлівала сваіх.

«Гэтa медаль, пра які я марыла і з ім звязаныя мае вялікія эмоцыі», – расказала Анжаліка Вонтар.

Дырэктар Музея спорту і турызму ў Варшаве Славамір Майхер (Sławomir Majcher) адзначыў, што выстава была створана, каб падкрэсліць важнасць Еўрапейскіх гульняў.

«Польшча ўпершыню прымае такое буйное спартыўнае мерапрыемства. 7000 спартсменаў, 29 дысцыплін, таму мы ў Музеі спорту і турызму, вырашылі, што гэтую падзею варта ўшанаваць такой асаблівай выставай», – дадаў Славамір Майхер.

Выставу можна паглядзець да 15 ліпеня.
яс