Беларуская Служба

Намесніца міністра сям'і і сацыяльнай палітыкі: Рынак працы Польшчы павінен быць гнуткім, каб жанчыны маглі рэалізаваць свой патэнцыял

21.06.2023 15:45
Роля жанчыны ў будаўніцтве будучыні свету – тэма адной з дэбатаў на Кангрэсе 590 у Варшаве, які сёлета праходзіць пад лозунгам «Прасторы свабоды».
Wiceminister rodziny i polityki społecznej oraz pełnomocnik rządu do spraw polityki demograficznej Barbara Socha
Wiceminister rodziny i polityki społecznej oraz pełnomocnik rządu do spraw polityki demograficznej Barbara Socha twitter.com/@MRiPS_GOV_PL

Намесніца міністра сямʼі і сацыяльнай палітыкі, упаўнаважаны ўрада па дэмаграфічнай палітыцы Барбара Соха падкрэсліла, што жанчыны павінны мець свабоду, якая дазволіць ім якасна рэалізаваць свой патэнцыял.

«Прастора свабоды для жанчыны – гэта магчымасць свабодна выбіраць, як, у якім парадку мы плануем і рэалізуем свае жыццёвыя ролі», – сказала яна і падкрэсліла, што гаворка ідзе пра магчымасць сумяшчэння сямейных і прафесійных роляў.

Віцэ-міністр Соха адзначыла, што праца ў Польшчы становіцца ўсё больш гнуткай, у тым ліку дзякуючы выкарыстанню лічбавых тэхналогій, магчымасці дыстанцыйнай працы і гнуткага працоўнага часу.

Сярод праблем яна адзначыла нестабільныя ўмовы – тэрміновыя працоўныя кантракты і магчымасць працаваць поўны працоўны дзень.

«Мы хочам зрабіць рынак працы ў Польшчы больш гнуткім, каб жанчыны, якія лічаць, што ў пэўны момант, напрыклад, пасля вяртання з водпуску па догляду за дзіцем, хацелі б паступова ўвайсці на рынак працы, працаваць няпоўны працоўны дзень і паступова яго павялічваць, таму што ў іх ёсць такая магчымасць», – сказала Соха.

Намесніца міністра заўважыла ў кантэксце сітуацыі жанчын на рынку працы, што ў Польшчы нізкая розніца ў заробках.

«Польскія жанчыны знаходзяцца на першым ці другім месцы – у залежнасці ад таго, які квартал Еўрастата мы разглядаем – калі размова ідзе пра долю жанчын на кіруючых пасадах», – сказала яна. Яна дадала, што самазанятасць сярод жанчын у Польшчы ў сярэднім у тры разы большая, чым, напрыклад, у Германіі ці Францыі.

IAR / вх