Беларуская Служба

Палякі сталі купляюць менш

22.06.2023 14:02
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала даныя аб рознічным тавараабароце за травень.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што рознічны тавараабарот у траўні быў на 6,8 працэнта меншы, чым год таму. У параўнанні з красавіком адбылося яго зніжэнне на 1 працэнт. Са студзеня па травень продаж, у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года, знізіўся на 5,9 працэнта.

Найбольшае зніжэнне рознічнага тавараабароту зафіксаванае ў катэгорыях тавараў: прэса, кнігі, іншы продаж у спецыялізаваных крамах, а таксама мэбля, электроніка, бытавая тэхніка, цвёрдае, вадкае і газавае паліва.

Крамы, якія прадаюць харчовыя прадукты, напіткі і тытунёвыя вырабы зафіксавалі падзенне продажу на 5,3 працэнта.

У сваю чаргу будаўніча-мантажная вытворчасць у траўні была меншая на 0,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года. У параўнанні з красавіком, гэты паказчык павялічыўся на 12,2 працэнта, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны.

IAR/аз

Польска-чэшскі эканамічны форум адкрыў другі дзень Кангрэса 590

22.06.2023 12:01
Тэмы сённяшняй сустрэчы: кліматычная палітыка, энергетычная аўтаномія і папулярызацыя робататэхнікі.