Беларуская Служба

Расійскі імперыялізм абмяркоўваюць эксперты на канферэнцыі ў Варшаве

22.06.2023 17:03
Міжнародная канферэнцыя па ідэалогіі і палітычнай практыцы расійскай дзяржавы ў 1689-2022 гадах працягнецца да заўтрашняга дня.
Прафесар Анджэй Новак з Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук PAP/Rafał Guz

Стан гістарычных даследаванняў расійскага імперыялізму з канца XVII стагоддзя абмяркоўваюць удзельнікі міжнароднай канферэнцыі ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Адзін з арганізатараў прафесар Анджэй Новак з Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук сказаў, што без грунтоўнага гістарычнага аналізу немагчыма зразумець сённяшнія палітычныя рэаліі.

«Гэтая гульня паміж палітыкай і гісторыяй адбываецца сёння, каб яе зразумець, трэба таксама зразумець, як у яе гулялі на працягу стагоддзяў і як расійская дыпламатыя навучылася гуляць у гэтую гульню; Як расійская ідэалогія будуе свайго роду палітычную ментальнасць вакол гэтай гульні. У адным з выступаў быў прадстаўлены генезіс вельмі важнай для палітыкі Пуціна канцэпцыі «рускага міру», якая была створана ў першай палове XIX стагоддзя», – заявіў прафесар Анджэй Новак.

Арганізатарам канферэнцыі з'яўляецца Інстытут гісторыі Т. Мантoйфеля з Польскай акадэміі навук у супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў. Мерапрыемства працягнецца да заўтрашняга дня, з дакладамі выступяць 32 даследчыкі.

IAR/аз