Беларуская Служба

Канец навучальнага году, вучні прыходзяць сёння ў школу толькі па атэстаты

23.06.2023 09:36
Наперадзе ў школьнікаў больш за два месяцы канікул.
.
Ілюстрацыя. фота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors

Намеснік міністра адукацыі і навукі Дарыюш Пянткоўскі кажа, што ў гэтым навучальным годзе ніякіх надзвычайных абставінаў не было. «Я маю на ўвазе, вядома, пандэмію, затым пачатак вайны ва Украіне і прыток вялікай колькасці бежанцаў. Гэтым разам усё адбывалася па стандартным сцэнары, той жа асноўнай праграме», – сказаў Дарыюш Пянткоўскі.

Міністэрства адукацыі падсумавала чацвёрты выпуск праграмы «Пазнай Польшчу», у рамках якой школы маглі атрымаць сродкі на экскурсіі. Каля аднаго мільёна студэнтаў скарысталіся праграмай, а Міністэрства нацыянальнай адукацыі і навукі вылучыла 182 мільёны злотых на фінансаванне 22 000 школьных паездак.

Паводле звестак Міністэрства адукацыі, у польскіх школах вучацца амаль 180 тысяч украінскіх дзяцей, якія прыехалі ў Польшчу пасля пачатку вайны. Дарыюш Пянткоўскі звярнуў увагу на тое, што некаторыя школьнікі з Украіны навучаюцца дыстанцыйна ў сваіх школах. «Украінскія ўлады спадзяюцца, што гэтыя вучні вернуцца ва Украіну і прапануюць магчымасць дыстанцыйнага навучання», – сказаў намеснік міністра. Ён таксама нагадаў, што польскія правілы дазваляюць украінскім школьнікам, якія вучацца дыстанцыйна, не наведваць заняткі з польскімі вучнямі.

Наперадзе ў школьнікаў больш за два месяцы канікул.

IAR/нг