Беларуская Служба

Вучоныя правяраюць, ці вірус, знойдзены ў мёртвых катоў, небяспечны для чалавека

23.06.2023 17:52
Пакуль што вынікі не пацвярджаюць наяўнасці вірусу птушынага грыпу.
.  .
Вірус. Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/PIRO4D

Вірус грыпу выявілі ў пробах, узятых у чатырох мёртвых катоў з Труймяста (Гданьск, Гдыня, Сопат), паведамляе Нацыянальны ветэрынарны інстытут – Нацыянальны даследчы інстытут у Пулавах. Інстытут таксама атрымаў узоры ад некалькіх катоў з Любліна – але яны яшчэ не прайшлі праверку.

Пакуль што вынікі не пацвярджаюць наяўнасці вірусу птушынага грыпу, трэба пачакаць прынамсі да панядзелка – кажа дырэктар Ветэрынарнага інстытуту ў Пулавах, прафесар Станіслаў Вінярчык.

«У нас ёсць папярэдні дыягназ гэтых чатырох пробаў з Гданьска. Там, несумненна, ёсць вірусы грыпу. Зараз яны праходзяць генетычнае даследаванне ўсяго геному, каб вызначыць тып і варыянт віруса», – сказаў прафесар Вінярчык.

Вучоны дадаў, што каля тысячы чалавек у свеце заразіліся вірусам птушынага грыпу, але ні ў адным выпадку крыніцай заражэння не быў кот.

IAR/нг