Беларуская Служба

Агенцтва Fitch пацвердзіла рэйтынг Польшчы

24.06.2023 17:13
Агенцтва звяртае ўвагу на трывалыя макраэканамічныя асновы польскай эканомікі і нізкі ўзровень дзяржаўнага доўгу ў параўнанні з іншымі краінамі.
Agencja Fitch utrzymała ona naszą oceną ratingową na poziomie A+ z perspektywą stabilną.
Agencja Fitch utrzymała ona naszą oceną ratingową na poziomie A+ z perspektywą stabilną.Shutterstock/William Barton

Агенцтва Fitch пацвердзіла цяперашні рэйтынг Польшчы на ​​ўзроўні A-/F1 па доўгатэрміновых і кароткатэрміновых абавязацельствах у нацыянальнай і замежнай валюце.

У прэс-рэлізе агенцтва звяртае ўвагу на трывалыя макраэканамічныя асновы польскай эканомікі і нізкі ўзровень дзяржаўнага доўгу ў параўнанні з краінамі з аналагічным рэйтынгам.

Fitch прагназуе, што з-за зніжэння ўнутранага попыту тэмпы эканамічнага росту Польшчы запаволяцца на 0,7 працэнта, але ёсць шанец на паляпшэнне ў другой палове года з-за больш спрыяльных знешніх умоў і падзення інфляцыі.

«У той жа час агенцтва захоўвае свае прагнозы адносна пазітыўнага сярэднетэрміновага росту (паміж 3-3,5 працэнта), дзякуючы спалучэнню моцнай дынамікі інвестыцый, высокай прадукцыйнасці і нармалізацыі тэндэнцый спажывання разам са зніжэннем інфляцыі», - гаворыцца ў паведамленні Агенцтва.

Прагноз па рэйтынгу застаецца стабільным.

ПР/юл