Беларуская Служба

76-годку, у кватэры якога знайшлі 1,4 тысячы порцый наркотыкаў, пагражае да 15 гадоў турмы

25.06.2023 17:11
Падазраванаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, бо ён здзейсніў злачынства ва ўмовах рэцыдыву.
.
.arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

76-гадоваму мужчыну, у кватэры якога знайшлі 1,4 тысячы порцый наркотыкаў, суд прыняў меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Падазраванаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, бо ён здзейсніў злачынства ва ўмовах рэцыдыву.

Супрацоўнікі крымінальнага аддзела павятовай паліцыі ў Глогаве затрымалі 76-гадовага жыхара Глогава пасля таго, як афіцэры забралі ў падазраванага наркотыкі ў выглядзе амфетаміну і метамфетаміну па месцы жыхарства.

«Іх колькасці хапіла б для вырабу больш як 1400 таварных порцый гэтага наркатычнага сродку. У ходзе мерапрыемстваў высветлілася, што 76-гадовы мужчына дзейнічаў ва ўмовах так званага рэцыдыву», – сказаў міліцыянт.

Па хадайніцтве міліцыі і пракуратуры судом у дачыненні да мужчыны абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту тэрмінам на два месяцы. За захоўванне наркотыку ў асабліва буйным памеры пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

«Згодна з дзеючым заканадаўствам і з-за таго, што 76-гадовы мужчына не ўпершыню займаецца гэтай злачыннай дзейнасцю, яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі», – дадаў паліцыянт.

ав