Беларуская Служба

Прэм'ер і міністр абароны праінспектавалі вайсковую частку ў Беластоку і мяжу з Беларуссю

26.06.2023 11:44
Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак 25 чэрвеня наведалі на Падляшшы 18-ы Беластоцкі разведвальны полк, а таксама сустрэліся з польскімі жаўнерамі, якія служаць на мяжы з Беларуссю.
-          25     ,      .
прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак 25 чэрвеня сустрэліся з польскімі жаўнерамі, якія служаць на мяжы з Беларуссю. Фота: https://twitter.com/PremierRP

Старшыня Камітэту Сейма Польшчы па замежных справах Радаслаў Фогель паведаміў, што прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак 25 чэрвеня наведалі на Падляшшы 18-ы Беластоцкі разведвальны полк, а таксама сустрэліся з польскімі жаўнерамі, якія служаць на мяжы з Беларуссю. Радаслаў Фогель заявіў, што клопат пра бяспеку Польшчы зʼяўляецца абавязкам ураду.

-Учора кіраўнік ураду і міністр нацыянальнай абароны азнаёміліся з цяперашняй сітуацыяй у вайсковай частцы на Падляшшы, але ў той жа час яны хацелі данесці да ўсіх палякаў, што польская мяжа бяспечная, што яна ўмацаваная, яна забяспечана. Калі ішла гэтая гібрыдная атака з боку Беларусі, калі рабіліся спробы стварыць штучны міграцыйны ціск, урад адказаў станоўча, а на мяжы гарантавана бяспека.

Кіраўнік парламенцкага камітэту па замежных справах Польшчы дадаў, што пасля суботняга бунту так званай групы Вагнэра ў Расіі прадстаўнікі польскіх уладаў падтрымліваюць кантакты з саюзнікамі па НАТА і пільна адсочваюць сітуацыю ў Расіі.

iar/ez

«Расія і Беларусь зноў абвастраюць сітуацыю на польска-беларускай мяжы»

29.05.2023 08:03
На жаль, актывісцкія колы і некаторыя СМІ рэагуюць карысна для агрэсара, кажа ўпаўнаважаны ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы.

На польска-беларускай мяжы мігранты напалі на машыну Памежнай службы

09.06.2023 16:03
На польска-беларускай мяжы група з 22 чалавек напала на патруль памежнікаў. Замежнікі закідвалі машыну Памежнай службы камянямі і цэглай, паведаміла прэс-сакратар памежнай аховы лейтэнант Ганна Міхальска.