Расія і Беларусь зноў абвастраюць сітуацыю на польска-беларускай мяжы напісаў у Twitter упаўнаважаны польскага ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы. Такім чынам ён пракаментараваў інфармацыю пра групу мігрантаў з Сірыі і Ірака, якія трое сутак стаяць лагерам за сцяной, пабудаванай на мяжы з Беларуссю.
Арганізацыя «Група мяжа» сцвярджае, што мігранты знаходзяцца на польскай тэрыторыі і іх запалохваюць беларускія службы.
«Гэта чарговая спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў Польшчы і выклікаць наступны этап інфармацыйнай вайны. На жаль, актывісцкія колы і некаторыя СМІ рэагуюць ва ўгоднай для агрэсара форме, з'яўляючыся часткай гібрыднай аперацыі супраць Рэспублікі Польшча і аказваючы інфармацыйны ціск на польскія ўлады», – напісаў Станіслаў Жарын.
Ён таксама дадаў, што Беларусь і Расія кіруюць міграцыйным ціскам, хаваючы рэальныя дзеянні за фасадам міграцыйнага крызісу. Ён падкрэсліў, што Польшча не можа пагадзіцца на такія дзеянні, бо гэтая элемент «спробы Расіі знішчыць структуры Захаду».
IAR/аз