Беларуская Служба

Польскі арцыбіскуп даставіў на поўдзень Украіны гуманітарную дапамогу

27.06.2023 15:23
У гуманітарны канвой, сярод іншага, уваходзіць грузавік з харчовай дапамогай для насельніцтва.
   ()
Кардынал Конрад Краеўскі (справа) знаходзіцца ва Украіне ўжо шосты разФота: https://www.vaticannews.va

Польскі арцыбіскуп, папскі элэмазінарый, кардынал Конрад Краеўскі прыбыў з гуманітарнай дапамогай у Херсонскую вобласць Украіны. Гуманітарная місія наведала пацярпелых ад расійскага падрыву Кахоўскай ГЭС. Конрада Краеўскага суправаджае дапаможны біскуп Харкава-Запарожскі Ян Сабіла, які паведаміў, што цяпер тэрыторыя, дзе яны знаходзяцца пад артылерыйскім абстрэлам.

Аўторак, 27 чэрвеня – гэта другі дзень візіту папскага элэмазінарый ва Украіну. Біскуп Ян Сабіла дадаў, што груз з прадметамі першай неабходнасці, які яны перавозяць, цяпер асабліва патрэбны ва Украіне:

-Мы едзем па тэрыторыі, якая раней была акупаваная. Наперадзе яшчэ шмат баёў па вызваленні гэтых тэрыторый. Тым больш візіт айца-кардынала да гэтых людзей у пакутах з добраслаўленнем і гуманітарнай дапамогай з’яўляецца такім важным менавіта ў гэты час.

У аўторак раніцай каталіцкія іерархі Польшчы і Украіны пабывалі ў Мікалаеве. Польскі арцыбіскуп, папскі элэмазінарый , кардынал Конрад Краеўскі знаходзіцца ва Украіне шосты раз. У гуманітарны канвой, сярод іншага, уваходзіць грузавік з харчовай дапамогай для насельніцтва.

iar/эж