Беларуская Служба

З новага года штомесячная дапамога на кожнае дзіця ў Польшчы складзе 200 долараў у эквіваленце

27.06.2023 17:17
Праграма распаўсюджваецца на ўсіх жыхароў Польшчы, у тым ліку, на грамадзян Украіны і Беларусі, якія маюць легальны статус.
Premier: program 500+, który staje się programem 800+, praktycznie wyeliminował ubóstwo
Premier: program 500+, który staje się programem 800+, praktycznie wyeliminował ubóstwo Kancelaria Premiera

З новага году ў Польшчы сацыяльную дапамогу на дзіця, то-бок так званую праграму 500+ падвысяць да 800 злотых (у пераліку каля 200 долараў). У аўторак, 27 чэрвеня польскі ўрад прыняў адпаведную пастанову, якая цяпер будзе накіравана ў Сейм.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што праграма 500+, а з наступнага году праграма 800+ павялічыла адукацыйныя магчымасці дзяцей і ліквідавала беднасць. Палітык адзначыў, што гэты рост дапамогі перавышае рост інфляцыя за ўсе гады існавання гэтай дапамогі:

-Уся гэтая вялікая праграма – гэта праграма павышэння павагі да сем'яў, павышэння шанцаў для ўсіх нашых дзяцей.

Дадатковыя сродкі на гэтыя мэты складаюць 24 мільярды злотых. Кіраўнік урада адзначыў, што адпаведныя выдаткі запланаваны ў бюджэце на наступны год і ўсё пералічана добра. Штомесячныя выплаты атрымаюць прыкладна сем мільёнаў дзяцей. Змена памеру праграмы 500+ адбудзецца аўтаматычна, без неабходнасці афармлення дадатковай заяўкі.

Адметна, што гэта праграма распаўсюджваецца на ўсіх жыхароў Польшчы, у тым ліку, грамадзян Украіны і Беларусі, якія маюць легальны статус.

iar/эж