Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС: Расійскіх пагрозаў нельга ўспрымаць легкадумна

19.07.2023 10:03
Такім чынам міністр Збігнеў Рау пракаментараваў магчымую пагрозу з боку групы Вагнера.
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў Фото: Autorstwa Vargunn - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=80943861

Міністр замежных спраў Польшчы пераконвае, што НАТА гатовае да пагрозы з боку наймітаў з расійскай групы Вагнера, якія знаходзяцца ў Беларусі. Такім чынам, Збігнеў Рау(Zbigniew Rau) пракаментараваў магчымую пагрозу, якую для Сувальскага калідора, уяўляюць сабой найміты з прыватнай вайсковай кампаніі Прыгожына.

Кіраўнік польскага МЗС падкрэсліў, што пагражанне вагнераўцамі, гэта частка гібрыднай вайны, якую Расія вядзе супраць Захаду, тым не менш, расійскіх пагрозаў нельга ўспрымаць легкадумна:

- Таму мы (Польшча-рэд.) – дзяржава на ўсходнім фангу НАТА, якая павышае ўзровень свайго ўзбраення і гатоўнасці. Адначасова Паўночнаатлантычны альянс таксама рыхтуецца да магчымых адэкватных дзеянняў на выпадак росту пагрозы.

Нагадваем, пра тое, што вагнераўцы могуць быць выкарыстаныя для наступу на Сувальскі калідор, заявіў старшыня Камітэта Дзярждумы па абароне Андрэй Картаполаў.

IAR/аз